Honoris causa

Ганаровы доктар ці Доктар honoris causa (ад лац.: honoris causa «дзеля пашаны»; скарачаецца як Dr.h.c.) — навуковая ступень, для надання якой універсітэт адмовіўся ад усіх звычайных фармальных і працэдурных патрабаванняў надання доктарскай ступені. Ступень часта прысуджаецца як спосаб ушанаваць уклад выбітнага госця ўніверсітэта ў канкрэтную вобласць або ў грамадства ў цэлым. Практыка надання ганаровых ступеняў найбольш пашырана ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Амерыцы.

Рэкамендуецца, каб такія ступені зазначаліся ў біяграфічных даных у якасці ўзнагароды, а не як элемент адукацыі. Што тычыцца выкарыстання гэтага ганаровай ступені, палітыка вышэйшых навучальных устаноў звычайна патрабуе, каб атрымальнікі ўстрымліваліся ад выкарыстання ступені тады, калі яна можа ўвесці кагосці ў аману наконт адукацыі яе атрымальніка і каб атрымальнік ганаровай доктарскай ступені абмяжоўваў выкарыстанне тытула «доктар» толькі зносінамі з адпаведнай вышэйшай навучальнай установай, а не ў рамках больш шырокага грамадскага выкарыстання.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search